Уначы пад Талачыном чулі стральбу, перакрываўся чыгуначны рух

Станцыя Талачын / Ілюстрацыйнае фота railwayz.info

Станцыя Талачын / Ілюстрацыйнае фота railwayz.info

Ноччу 4 верасня перакрывалі чыгуначны рух пад Талачыном (Віцебская вобласць). Як паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў", цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку даўжынёю каля 45 км паміж Мінскам і Оршай (ад станцыі Слаўнае да Коханава). Было адпаведнае вуснае патрабаванне сілавікоў, якое атрымала кіраўніцтва Беларускай чыгункі.

Сведкі кажуць, што ў раёне станцыі Талачын былі чуваць ці то стральба адзіночнымі з агнястрэльнай зброі, ці то выбухі сігнальных петардаў. Мяркуецца, што здарэнне магло быць звязана "з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы вайсковага кантынгенту, тэхнікі ці боепрыпасаў".

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне ўначы 4 верасня няма. Больш таго, як адзначае "Супольнасць чыгуначнікаў", факт спынення руху на чыгунцы старанна хаваецца. Пра яго няма згадак у дакументах Беларускай чыгункі.

Звесткі пра перакрыццё руху на чыгунцы і пра "павышаную актыўнасць сілавікоў" у раёне Талачына з'явіліся яшчэ напярэдадні. Але без падрабязнасцяў.

Уначы пад Талачыном чулі стральбу, перакрываўся чыгуначны рух
belzhd.site

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі