Супрацоўнік КДБ забіты ў Мінску з паляўнічай стрэльбы
Паляўнічая стрэльба / Ілюстрацыйнае фота
Падчас правядзення спецмерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў быў адкрыты агонь са стрэльбы на паражэнне, паведамляе КДБ.
"Асабліва небяспечны злачынец" у выніку смяротна параніў супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі. Агнём у адказ стралок быў знішчаны.
Супрацоўнік КДБ ад атрыманых ран памёр. СК узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).
Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.