Сузаснавальнік PandaDoc Мікада пахваліўся Tesla Cybertruck з асаблівымі нумарамі

"Нумары падыходзяць", — пракаментаваў ён фота

"Нумары падыходзяць", — пракаментаваў ён фота / instagram.com/mikitamikado/

Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада пахваліўся ў Instagram Tesla Cybertruck з асаблівымі нумарамі. Яны нагадваюць і пра Беларусь, і пра 2020 год, калі IT-бізнесовец апынуўся ў віры беларускай рэвалюцыі. "Нумары падыходзяць", — пракаментаваў фота Мікада.

Кампанія PandaDoc была заснаваная ў 2013 годзе ў Мінску. У 2021-м яна стала "аднарогам" — была ацэненая больш, чым у мільярд даляраў. А ў 2020-м Мікіта Мікада запусціў праект па дапамозе супрацоўнікам сілавых структур, якія на знак пратэсту звольніліся з праваахоўных органаў. Пасля гэтага ў РБ затрымалі некалькі супрацоўнікаў кампаніі, каб аказаць ціск на яе. У выніку PandaDoc закрыла офіс у Беларусі і вывезла за мяжу супрацоўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі