З Расіі і Беларусі з'ехалі або звольніліся ўсе супрацоўнікі PandaDoс

PandaDoс
PandaDoс

З Расіі і Беларусі з'ехалі ці звольніліся ўсе супрацоўнікі стартапа-аднарога PandaDoс. Пра гэта заснавальнік праекту Мікіта Мікада распавёў Youtube-каналу "жыццё-маліна".

"Як толькі пачалася вайна, мы абвясцілі што, сябры, калі вы хочаце працаваць з PandaDoс, дык ні ў Расіі, ні ў Беларусі вы працягваць знаходзіцца не можаце, таму вырашайце самі. Увогуле з Расіі 47 чалавек з 50-ці з'ехалі, з Беларусі таксама практычна ўсе з'ехалі, а астатнія звольніліся", — удакладніў Мікада.

Як гэта — весці айці-бізнэс падчас вайны? "Самае цяжкае — гэта тое, што людзям складана. Уяві, у горад, у якім ты жывеш, ляціць ракета. Пра што чалавек можа думаць? — працягвае Мікіта Мікада. — Праца ў нас творчая, трэба нешта прыдумляць, знаходзіць аптымальныя рашэнні , а ў цябе жыццё ў небяспецы".

Пасля выбараў 2020 года чацвёра менеджэраў PandaDoс правялі па некалькі месяцаў у мінскіх СІЗА. Іх абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў. Па словах Мікады, кампанія зрабіла некалькі данатаў у НДА, што дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Потым дзяржпрапаганда прыдумала, што гэтае НДА і арганізавала ўвесь беларускі пратэст. А PandaDoс, адпаведна, яго праспансіравалі. "Я не ведаю, што яны там паляць, гэта проста нешта вар'яцкае", — дадае айцішнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі