Сярод гомельскіх бяздомных 17 чалавек хворыя на сухоты

У часе акцыі “Права на жыццё” ў Гомелі выявілі 56 асобаў без пэўнага месца жыхарства, паведамляе БелаПАН. Акцыю ў горадзе ладзіла Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле Гомельскага абласного тубдыспансэра і міліцыі. 46 бамжоў даставілі ў абласны цэнтр прафілактычнай дэзінфекцыі, дзе яны прайшлі санітарную апрацоўку, прынялі душ і былі абследаваныя на прадмет хваробы на сухоты. 17 чалавек, у якіх знайшлі хваробу, трапілі ў лякарню. Бяздомныя таксама атрымалі харчовыя і гігіенічныя наборы, вітаміны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі