Сын памерлай з каранавірусам напісаў заяву на Лукашэнку
У Полацкі РАУС пададзеная заява з просьбай пачаць крымінальную справу на Аляксандра Лукашэнку. Яе падаў Аляксандр Мацвееў. Яго маці, у якой выявілі каранавірус, памерла ў Віцебскай абласной клінічнай лякарні 2 красавіка. Спачатку пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Инфекционка". Праз некалькі дзён яе пацвердзіў тэлеканал "Белсат": у міліцыі прынялі заяву ў мужчыны і зарэгістравалі пад нумарам 547039. У ёй гаворыцца наступнае:
"Патрабую распачаць крымінальную справу ў адносінах Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча, 30.08.1954 г. н., урадэжнца пас. Копысь, Рэспубліка Беларусь, які, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не прыняў неабходных мер па абароне насельніцтва ад распаўсюду асабліва небяспечнага віруса, у выніку чаго 02.04.2020 года ў абласной клінічнай больніцы горада Віцебска памерла Мацвеева Лідзія Дзмітрыеўна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.