Сёння Дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча — яму споўнілася б 52 гады

Аляксандр Кулінковіч

Аляксандр Кулінковіч / Еўрарадыё

18 траўня сваё 52-годдзе мог бы святкаваць Аляксандр Кулінковіч. Але лідара легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel не стала 3 жніўня 2018 года — ён нечакана памёр ад пнеўманіі.

"Табе ўжо не патрэбны віншаванні, ты — у вечнасці", — пішуць прыхільнікі гурта ў сацсетках.

Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах, з пяці гадоў жыў у Мінску. Пасля школы вывучыўся на сантэхніка і скончыў першы курс факультэта журналістыкі. У 1989 годзе стварыў Neuro Dubel — галоўны беларускі панк-калектыў, які выпусціў больш за дзясятак альбомаў і мноства кліпаў. У 2011 годзе на некалькі гадоў гурт трапіў у "чорныя спісы" дзеячоў культуры, праз што меў праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.

18 траўня ў Варшаве ў клубе Scena Chmelna адбудзецца канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча. На сцэну выйдуць яго калегі і сябры — Аляксандр Памідораў, Зоя і Уладзімір Сахончыкі, Алесь Лютыч, Дзяніс Тарасенка і Алесь-Францішак Мышкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі