"Я прынёс табе УРА!" — фільм памяці Кулінковіча пакажуць у Мінску
25 кастрычніка 2018 года ў Мінску адбыўся вялікі канцэрт памяці лідара гурта "Нейра Дзюбель" Аляксандра Кулінковіча. Песні "дзюбялёў" выконвалі вядомыя беларускія музыканты — Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач, Алег Хаменка, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Лютыч ды іншыя. Па выніку канцэрта быў створаны фільм-канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча, які з 21 лістапада пачынае пракат у кінатэатрах Мінска.
Пра фільм, прысвечаны творчасці Куллінковіча і яго творчасць гаворым з музыкантам Максімам Паравым, рэжысёрам-пастаноўшчыкам фільма "Я прынёс табе УРА!" Кірылам Папакулем і жонкай Аляксандра Кулінковіча Аленай.