Сёння праваслаўныя Беларусі святкуюць вербніцу
В этот день вспоминают Вход Господа в Иерусалим — тогда, за несколько дней до распятия, Иисуса встретили как мессию и пророка / pixabay
Праваслаўныя Беларусі сёння святкуюць Пальмавую нядзелю — гэта важнае рэлігійнае свята адзначаюць за тыдзень да Вялікадня.
Пальмавая нядзеля з'яўляецца напамінкам пра Уваход Госпадаў у Ерусалім. Паводле Евангелля, у гэты дзень іудэі прыйшлі на свята Вялікадня і сустрэлі Ісуса як месію і прарока.
У той час Іудэя была акупавана рымлянамі, і габрэі чакалі з'яўлення ў велікодную ноч іудэйскага цара, які вызваліць іх. У Ерусаліме людзі спявалі Ісусу гімны і высцілалі дарогу перад ім свежазрэзанымі пальмавымі галінкамі — так было прынята сустракаць высока шанаваных гасцей.
Ісус заехаў у Ерусалім на асле — гэта жывёла высока шанавалася на ўсходзе — і тым самым паказаў, што хоча міру, а не вайны. Гэта было процілегласцю ўрачыстым цырымоніям з'яўлення ў горадзе вайскаводаў і цароў, якія заязджалі ў яго на калясніцах і скакунах.
Еўрапейскія народы, святкуючы Пальмавую нядзелю, замяняюць пальмавыя галіны на вярбу. У гэты дзень у храмах праходзяць набажэнствы. У час Усяночнай вігіліі вернікі як бы вітаюць нябачна набліжаючагася Госпада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.