Сёння ўначы адбылася буйнейшая з пачатку вайны атака Кіева дронамі
Наступствы атакі дронаў у Кіеве
Сёння ўначы Расія зладзіла найбуйнешы ад пачатку вайны налёт беспілотнікаў на Кіеў. Сілы паветранай абароны здолелі знішчыць над сталіцай 60 дронаў.
На ўкраінскую сталіцу БПЛА скіроўваліся групамі ў некалькі этапаў, прычым з розных напрамкаў і змяняючы курс.
Ад абломкаў збітых дронаў пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіцё. Найстарэйшаму пацярпеламу — 65 гадоў, паведамляе Кіеўская вайсковая адміністрацыя. Праз начную атаку засталіся без святла каля 200 аб'ектаў, быў пажар на тэрыторыі сталічнага дзіцячага садка.
Усяго па краіне было выпушчана 75 "Шахедаў" (іранскія дроны) — 71 з іх знішчылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.