Сёння згуляюць "Манчэстар Сіці" і ПСЖ, "Рэал" і "Вольфсбург"

Сёння згуляюць "Манчэстар Сіці" і ПСЖ, "Рэал" і "Вольфсбург"

У аўторак, 12 красавіка, пройдуць два матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сустрэнуцца "Манчэстар Сіці" і ПСЖ, мадрыдскі "Рэал" і "Вольфсбург", пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Першы матч будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 2", другі — на тэлеканале "Беларусь 5".

Нагадаем, у першых матчах ПСЖ і "Манчэстар Сіці" згулялі ўнічыю 2:2, а "Вольфсбург" выйграў у "Рэала" — 2:0.

Напярэдадні матча "Рэал" — "Вольфсбург" супрацоўнікі мадрыдскага стадыёна "Санцьяга Бернабеу" змянілі разметку поля. У іспанскай клубе мяркуюць, што больш шырокае поле прадаставіць гаспадарам дадатковыя козыры ў гульні.

13 красавіка пройдуць яшчэ два матчы 1/4 фіналу. Мадрыдскі "Атлетыка" прыме "Барселону" (першы матч — 1:2), "Бенфіка" згуляе з "Баварыяй" (0:1).

Сёння згуляюць "Манчэстар Сіці" і ПСЖ, "Рэал" і "Вольфсбург"
Каманду Златана Ібрагімавіча чакае няпросты гасцявы матч. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі