Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію ў дзень свайго нараджэння
3 студзеня, у дзень свайго нараджэння, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію, паведамляе Ватыканскае радыё.
Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі”.
Незадоўга да сваёй сваёй адстаўкі Тадэуш Кандрусевіч вярнуўся з Польшчы, дзе вымушана правёў чатыры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.