"Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў брэсцкага "Дынама" і стала лідарам чэмпіянату

На стадыёне ў Брэсце было больш за 9 тысяч заўзятараў

На стадыёне ў Брэсце было больш за 9 тысяч заўзятараў / @dynamobrest

У пятніцу ў матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе брэсцкае "Дынама" прайграла "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1. Адзіны гол забіў на 52-й хвіліне Максім Скавыш (гэта быў яго 350-ы матч у чэмпіянатах Беларусі).

У іншым матчы "Віцебск" выйграў у "Нафтана" — 2:0. Раней "Слуцк" выйграў у "Нёмана" (2:0), а "Іслач" — у "Мінска" (3:0). Іншыя гульні прызначаны на 26-27 траўня.

"Тарпеда-БелАЗ" набрала 23 ачкі і стала лідарам чэмпіянату. У "Нёмана" — 21, у брэсцкага і мінскага "Дынама" — па 19 ачкоў. Але ў мінчукоў матч у запасе (у нядзелю ў гасцях са "Славіяй"). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі