Лідар чэмпіянату "Нёман" прайграў аднаму з аўтсайдараў

Заўзятары "Слуцка"

Заўзятары "Слуцка" / t.me/slutsk_tv/

У аўторак адбыліся першыя матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Іслач" выйграла ў "Мінска" — 3:0. Лідар чэмпіянату "Нёман" прайграў у гасцях аднаму з аўтсайдэраў — "Слуцку" — 0:2.

Гродзенцы, нягледзячы на няўдачу, застаюцца на першым месцы ў турнірнай табліцы. У "Нёмана" засталося 21 ачко. На адно менш у "Тарпеда-БелАЗ", у брэсцкага і мінскага "Дынама" — па 19 ачкоў. Але тры апошнія каманды свае матчы тура яшчэ не згулялі (яны прызначаны на 24, 26 і 27 траўня).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі