Стартаваў 26-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе
Брэсцкае "Дынама" рыхтуецца да бітвы з "Нёманам"
У пятніцу стартаваў 26-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" і "Смаргонь" не выявілі пераможцу — нічыя 0:0.
У суботу згуляюць "Слуцк" і БАТЭ, брэсцкае "Дынама" і "Нёман" (цэнтральны матч тура, чакаецца вялікая наведвальнасць), "Дняпро" і "Тарпеда-БелАЗ", у нядзелю — "Іслач" і "Нафтан", "Віцебск" і "Гомель", "Шахцёр" і "Мінск". Матч мінскага "Дынама" і "Арсенала" прызначаны на 29 кастрычніка.
Лідыруюць мінскае "Дынама" і "Нёман" — па 56 ачкоў. Аднак дынамаўцы маюць 2 матчы ў запасе. У "Тарпеда-БелАЗ" 48 ачкоў, у брэсцкага "Дынама" і "Віцебска" — па 41.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.