“Тарпеда-БелАЗ” прайграла брэсцкаму “Дынама” з лікам 1:3

Працягваюцца матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” сёння пачало выступ у першынстве з гульні супраць брэсцкага “Дынама” і даволі нечакана саступіла з лікам 1:3.

Гаспадары здолелі адкрыць лік на 32-й хвіліне, дзякуючы Аляксандру Максімаву, але на гэтым удача для жодзінцаў скончылася. Праз пяць хвілінаў госці зраўнялі лік — адзначыўся Кірыл Прамудраў. Яшчэ праз тры хвіліны гэты футбаліст аформіў дубль.

У другім тайме на 56-й хвіліне брэстаўчане забілі ў браму гаспадароў яшчэ адзін мяч (Раман Васілюк) і не пакінулі “Тарпеда” шансаў узяць рэванш. Адметна, што летась жодзінцы занялі ў чэмпіянаце 4-е месца, а дынамаўцы былі на перадапошнім месцы.

Нагадаем, што сёння гродзенскі “Нёман” прымаў на сваім полі сталічнае “Дынама” і паядынак скончыўся нічыёй — 1:1.

Напярэдадні, 10 красавіка ў рамках 1-га тура БАТЭ сціпла перамог мазырскую “Славію” — 1:0, а “Гомель” быў мацнейшым за бабруйскую “Белшыну” — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі