Токіа выказала пратэст Мінску за тэлесюжэт пра затрыманне японца

Сцяг Японіі, ілюстрацыйнае фота

Сцяг Японіі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Японія праз сваю амбасаду ў Мінску выказала пратэст Беларусі ў сувязі з выхадам сюжэту пра затрыманне японскага грамадзяніна Наканісі Масатосі, абвінавачанага ў шпіянажы. Пра гэта піша выданне Kyodo, спасылаючыся на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

"Пратэст быў пададзены праз амбасаду Японіі ў Беларусі пасля таго, як у чацвер увечары выйшла ў эфір спецыяльная праграма пра Масатосі Наканісі. Крыніца паведаміла, што ў скарзе выказваліся асцярогі з нагоды парушэння правоў гэтага чалавека", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Kyodo адзначае, што галоўны сакратар кабінета міністраў Ёсімаса Хаясі на прэс-канферэнцыі назваў гэты тэлесюжэт "вельмі сумным". Ён запэўніў, што японскі ўрад акажа ўсю магчымую падтрымку для абароны сваіх суграмадзян.

Як расказвала Еўрарадыё, у сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" заявілі, што Наканісі Масатосі некалькі гадоў збіраў інфармацыю ў Беларусі, асабліва на тэрыторыях памежных з Украінай. Таксама ў тэлесюжэце дэманстравалі кадры з допытаў японца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі