Топ-5 навінаў тыдня
Падводзім вынікі тыдня ў праграме Петарда:
Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін свету
9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін свету.
Умова адна — ў нашу краіну трэба ўехаць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Адзначаецца, што ўказ кіраўніка дзяржавы распаўсюджваецца на ўсе краіны Еўрасаюза, на ЗША, Японію, Бразілію, Інданэзію ды іншыя краіны.
Для таго, кааб уехаць без візы на тэрыторыю Беларусі, неабходна мець пры сабе пашпарт, грашовыя сродкі і медычную страхоўку.
Грамадзяне В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязкова мусяць мець дзейную шматразовую візу дзяржаваў ЕС ці Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю.
З-за нізкіх тэмператур у суседняй Варшаве тыдзень трымаўся смог. Узровень забруджанасці паветра дробнымі часціцамі на 300%, а то і болей перавышаў норму. У Мінску людзі таксама скардзіліся на дыскамфорт. Аднак адмыслоўцы супакойвалі: у паветры сталіцы павышаны толькі адзін паказчык ― узровень аксіду азоту.
Святлана Алексіевіч выйшла з расійскага ПЭН-цэнтра. Па словах пісьменніцы, яна даўно збіралася пакінуць гэтую арганізацыю, але па просьбе сваіх калег увесь час адкладвала гэты крок. З чым звязаны такі дэманстрацыйны выхад з расійскага аб’яднання пісьменнікаў беларускай нобелеўскай лаўрэаткі?
Ад падатку вызваляюцца грамадзяне, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай зборнай Беларусі, праходзяць альтэрнатыўную службу, а таксама зняволеныя. Аднак падатак прыйдзецца заплаціць маладым маці, калі іх дзеці наведваюць садкі.
У Беларусі на грошы Еўрасаюза пабудуюць цэнтры размяшчэння мігрантаў. Ужо існуе іх праект. Яны будуць як адкрытага, так і закрытага тыпу. Плануецца, што ў кожным такім цэнтры будзе 30-50 месцаў. Гэтыя аб'екты будуць адпавядаць лепшым міжнародным стандартам і стандартам ЕС.
У МЗС Беларусі інфармацыю пацвердзілі, аднак, паводле начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксандра Бягуна,“будаўніцтва гэтых цэнтраў скіраванае на ўмацаванне патэнцыялу Беларусі ў барацьбе з незаконнай міграцыяй. На чачэнскіх уцекачоў гэта распаўсюджвацца не будзе”.