Топ-5 навінаў тыдня

Топ-5 навінаў тыдня

МНС аб'явіла, што цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі аб'явіла, што ў краіне цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Вашчанка.

Чыноўнік падкрэсліў, што такім чынам ведамства выконвае загад кіраўніка дзяржавы. Да таго ж, па словах міністра, сітуацыя з пажарамі у прадпрымальнікаў паляпшаецца. А гэта "дазваляе прыняць больш радыкальныя меры па лібералізацыі ў дадзенай сферы".

Топ-5 навінаў тыдня

З 7 лютага Расія ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Наш карэспандэнт выправіўся пад Оршу, каб паглядзець, як і ў каго расійскія памежнікі правяраюць пашпарты.

Журналіст Еўрарадыё сеў на дызель да расійскай станцыі Краснае. Менавіта адтуль многія беларусы перасядаюць на электрычку да Смаленска. На платформе пасажыраў сустрэлі памежнікі.

Пры гэтым, ніякай інфраструктуры для памежнага кантролю на станцыі не было. Людзі ў зялёнай форме проста чакаюць пасажыраў ля першага вагона цягніка. Пашпарты не правяраюць — проста праглядаюць.

Топ-5 навінаў тыдня

Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі плануецца скараціць на 30%. Пра гэта ў панядзелак распавяла журналістам кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава. Па яе словах, ведамства скароцяць да 108 чалавек.

Пры гэтым чыноўніца дадала, што звальняць плануецца ў першую чаргу тых, хто сыходзіць на пенсію. Іншым супрацоўнікам паспрабуюць дапамагчы ўладкавацца на працу там, дзе будзе патрэба ў адпаведных спецыялістах.

Топ-5 навінаў тыдня
Уладзімір Сямашка. Фота: БЕЛТА

Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам паехала на перамовы ў Маскву. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

Пры гэтым, тэматыка перамоваў афіцыйна не называецца. Хутчэй за ўсё, гаворка пойдзе пра кошт на расійскі газ для Беларусі і пра беларускую запазычанасць у 550 млн долараў.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: tvc.ru

У справе забойства Паўла Шарамета ўкраінскія праваахоўнікі знайшлі "беларускі след". Гэта вынікае з інфармацыі, якая прагучала 8 лютага на спецыяльным брыфінгу ў Кіеве.

Следчыя заявілі, што асноўнай версіяй забойства вядомага журналіста лічыцца яго прафесійная дзейнасць. А міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў распавёў, што на сённяшні дзень справа змяшчае 150 тэрабайтаў інфармацыі, па ёй дапыталі 1800 сведкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі