Топ-5 навінаў тыдня

Топ-5 навінаў тыдня

Масавыя акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 прайшлі ў Мінску, Гродне і Магілёве

 

Увечары 15 сакавіка ў Мінску, Гродне і Магілёве прайшлі вулічныя акцыі супраць дэкрэта №3 ("дэкрэта аб дармаедах"). Найбольш шматлікая акцыя адбылася ў сталіцы. Там на плошчу Бангалор па дазволеным уладамі маршруце прыйшлі каля 3000 чалавек. У Гродне і Магілёве ў “маршах недармаедаў” удзельнічалі больш за тысячу пратэстоўцаў.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: sputnik.by

16 сакавіка ў Мінску, Магілёве і Гродне прайшлі суды над удзельнікамі акцый супраць “дэкрэта аб дармаедах”. Пад адміністрацыйную адказнасць патрапілі больш за 50 чалавек. Большасць затрыманых суддзі адправілі на суткі. Удзельнікам пратэстаў давалі ад 12 да 15 сутак арышту або штрафы да 1000 рублёў.

Тым часам, анархісту Іллі Міраненку пагражае крымінальная справа нібыта за збіццё міліцыянта. Пакуль суд асудзіў хлопца на 14 сутак арышту. Пасля чаго актывіст аб’явіў галадоўку.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: Еўрарадыё

Змены ў Дэкрэт аб дармаедах распрацуюць да 1 красавіка. Пра гэта ў чацвер распавёў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч. Па словах чыноўніка, яго ведамства цяпер працуе над новым тэкстам дакумента.

Тым часам, дэпутаты парламента ўжо зрабілі свае папраўкі ў дэкрэт №3 і перадалі іх у адміністрацыю кіраўніка краіны.

Топ-5 навінаў тыдня

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён з’яўляецца актыўным прыхільнікам Еўрапейскага саюза. А Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе. Пра гэта кіраўнік нашай краіны распавёў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрсам.

Акрамя таго беларускі кіраўнік назваў Еўрасаюз адной з апораў сучаснага свету.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: Еўрарадыё

Мікалай Статкевіч агучыў маршрут вулічнай акцыі 25 сакавіка ў Мінску, на Дзень Волі. Палітык заявіў, што ён бярэ адказнасць за правядзенне акцыі на сябе.

Статкевіч кажа, што каля Акадэміі навук спачатку адбудзецца мітынг, на якім будзе прынятая рэзалюцыя, пасля чаго калона пройдзе да плошчы Незалежнасці. Па дарозе дэманстранты ўскладуць кветкі да будынка па вуліцы Валадарскага, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі