Трактарыст эканоміў ядахімікаты для шкоднікаў і хаваў іх у лесе

Скрадзенае трактарыст хаваў у лесе недалёка ад дома

Скрадзенае трактарыст хаваў у лесе недалёка ад дома / t.me/Neman102/

У Смаргонскім раёне трактарыст эканоміў ядахімікаты для шкоднікаў і хаваў іх у лесе. Міліцыянерам ён патлумачыў, што яны былі яму патрэбныя для ўласных патрэб — апрацоўваць бульбу. Паводле яго слоў, ён не дасыпаў да нормы хімікаты для апрацоўкі раслін ад шкоднікаў, а "лішкі" забіраў.

Як паведамляе гродзенская міліцыя, з вясны 31-гадовы мужчына скраў 25 літраў ядахімікатаў. Таксама ў лесе недалёка ад свайго дома ён схаваў 210 літраў афарбаванага дызельнага паліва аднаго са смаргонскіх прадпрыемстваў. Страты прадпрыемства ацэненыя на суму 2500 рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж". Трактарысту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падобныя затрыманні механізатараў адбываюцца па ўсёй Беларусі.

Трактарыст эканоміў ядахімікаты для шкоднікаў і хаваў іх у лесе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі