Трамп прызначыў сваяка паслом ЗША ў Францыі

Чарльз Кушнер

Чарльз Кушнер / Mike Derer/AP Photo

Пераабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў пасаду амбасадара ў Францыі сваяку, Чарльзу Кушнеру. Кушнер — забудоўшчык, гэта бацька зяця Трампа, Джарэда Кушнера, піша New York Times.

Гэта першая пасада ў Адміністрацыі прэзідэнта, якую Трамп пасля свайго перавыбрання афіцыйна прапанаваў сваяку.

У паведамленні на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп сказаў, што Кушнер — "выбітны лідар бізнэсу, філантроп і <...> будзе заўзятым абаронцам, якія прадстаўляе нашу краіну і яе інтарэсы".

Кушнер быў асуджаны ў ЗША ў 2004 годзе і прабыў у зняволенні 2 гады. Тады ён прызнаў сябе вінаватым па 16 пунктах абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і некаторым іншым. У канцы свайго папярэдняга тэрміну Трамп памілаваў яго (права, якім валодае прэзідэнт, што сыходзіць з пасады). Кушнер стаў буйным спонсарам кампаніі Трампа ў 2024 годзе.

 

Што гэта прызначэнне значыць для адносін ЗША і Еўропы?

Пасада амбасадара Францыі мае важнае значэнне. Рыторыкі Дональда Трампа і дзейнага французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона заўважна разыходзяцца.

У адрозненне ад Трампа, Макрон з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам NATO. Ён таксама выступае за вайсковую падтрымку Украіны. Трамп падчас перадвыбарнай кампаніі абяцаў максімальна хутка скончыць вайну ва Украіне, але дагэтуль не агучваў метады, якімі плануе гэта зрабіць.

Падчас выбараў у Францыі Трамп адкрыта падтрымліваў апанентку Макрона, лідарку правай партыі Марын Ле Пен. Ён хваліў яе жорсткую пазіцыю ў пытаннях іміграцыі. Да таго ж Трамп некалькі разоў публічна спрачаўся з Макронам.

Макрон будзе лідарам Францыі да 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі