У Беларусь прыедзе зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер
У Беларусь прыедзе зяць амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа Джарэд Кушнер. На 4 ліпеня 2019-га ў Навагрудку запланаванае адкрыццё Сцяны памяці, прысвечанай ахвярам гета. Стварэнне яе якраз і фінансаваў клан Кушнероў (Кушнеры выжылі падчас вайны, уцяклі з гета ў лес), яго прадстаўнікі прыедуць на ўрачыстае адкрыццё. Мяркуецца, што сярод гасцей будзе і Джарэд Кушнер, піша "Беларусь сегодня".
Пра тое, што Кушнер мае беларускія карані, стала вядома летам 2016 года. З гета ў Навагрудку праз падземны ход уцякла яго бабуля. Пасля вайны яна выехала на Захад. Гэтую гісторыю Джарэд агучыў яшчэ ў час, калі Трамп быў кандыдатам у прэзідэнты, каб спыніць абвінавачванні яго ў антысемітызме.