Зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер мае беларускія карані
Зяць кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа Джарэд Кушнер мае беларускія карані. Пра гэта піша The Observer. Кушнер расказвае, што яго продкі, беларускія яўрэі, жылі ў Навагрудку. Яго бабуля была сярод тых яўрэяў, якія падчас нямецкай акупацыі здолелі ўцячы з гета праз падземны ход. Яна была ў партызанскім атрадзе, сустрэла там свайго мужа, які ўцёк з працоўнага лагера. Пасля вайны яны выехалі на Захад.
Джарэд Кушнер кажа, што вырашыў распавесці пра гісторыю сваёй сям'і пасля таго, як Дональда Трампа сталі абвінавачваць у антысемітызме і расізме. На яго погляд, нападкі на цесця абсалютна неабгрунтаваныя.
Дональд Трамп. Фота: AFP