Трохбаковая кантактная група сустрэнецца ў Мінску сёлета яшчэ тройчы

Трохбаковая кантактная група сустрэнецца ў Мінску сёлета яшчэ тройчы

У снежні запланаваныя яшчэ тры сустрэчы ў рамках трохбаковай кантактнай групы па вырашэнні канфлікту на Данбасе. Яны павінны адбыцца 8, 15 і 22 снежня.

Такія даты, як перадае censor.net.ua, назваў прадстаўнік АБСЕ на перамовах у трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік на прэс-канферэнцыі ў рамках Савета міністраў АБСЕ. Дыпламат выказаў спадзяванне, што кантактная група, магчыма, знойдзе мірнае вырашэнне ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

Сайдзік паведаміў, што ёсць шэраг адкрытых пытанняў, у прыватнасці ў сферы палітыкі, гуманітарнай сферы, а таксама аднаўленні кантролю Украіны над дзяржаўнай мяжой.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі