Украінскую дэлегацыю на перамовах у Мінску ўзначаліў Леанід Краўчук
Украінскую дэлегацыю ў Трохбаковай кантактнай групе па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе ўзначаліў Леанід Краўчук, першы ўкраінскі прэзідэнт. Адпаведны ўказ 30 ліпеня падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Як вядома, перамовы праходзяць у Мінску. Раней украінскую дэлегацыю ачольваў іншы былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
Мяркуецца, што Краўчук "мае досвед, неабходны для ўдзелу ў перамоўным працэсе такога ўзроўню".
"Калі змагу нешта зрабіць, каб паскорыць мір на Данбасе, я гэта буду рабіць да апошняга ўздыху", — заявіў Леанід Краўчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.