Тры аўтамабілі ўрэзаліся адзін у аднаго на праспекце Пушкіна ў Мінску

Аварыя ў Мінску

Аварыя ў Мінску / @gaiminsk

У Мінску адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі. Як паведамляе ДАІ Мінска, 19 студзеня каля 12:50 паблізу скрыжавання праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў: Geely, Ford і Dacia. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

39-гадовага кіроўцу і 26-гадовага пасажыра аўтамабіля Geely, а таксама 51-гадовага кіроўцу аўтамабіля Ford даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.

Три автомобиля врезались друг в друга на проспекте Пушкина в Минске
Три автомобиля врезались друг в друга на проспекте Пушкина в Минске

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.