Тысячы прыхільнікаў сустрэлі Святлану Ціханоўскую ў Жлобіне і Рэчыцы

Святлана Ціханоўская ў Гомелі і Рэчыцы / t.me/viktarbabarykaofficial
Святлана Ціханоўская ў Гомелі і Рэчыцы / t.me/viktarbabarykaofficial

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская сёння сустракаецца з прыхільнікамі ў Гомельскай вобласці. У праграме ралі — тры гарады: Жлобін, Рэчыца і Гомель, дзе мітынг пачнецца ўвечары, у 20:00.

У месцы, адведзеныя для выбарчай агітацыі, убачыць Ціханоўскую і яе "баявых сябровак" — Марыю Калеснікава і Вераніку Цапкала — прыходзяць тысячы людзей. І ў Жодзіна, і ў Рэчыцы на акцыі прыйшлі людзі розных узростаў. А ў руках яны трымалі самыя розныя сцягі: на мітынгах Ціханоўскі можна сустрэць і цяперашні чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг Беларусі, і гістарычы бела-чырвона-белы сцяг.

Тысячи сторонников встретили Светлану Тихановскую в Жлобине и Речице
Святлана Ціханоўская ў Гомельскай вобласці / t.me/viktarbabarykaofficial
Тысячи сторонников встретили Светлану Тихановскую в Жлобине и Речице
Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала ў Гомельскай вобласці / t.me/viktarbabarykaofficial

Сустрэча ў Гомелі будзе не толькі мітынгам, але і канцэртам. Перад прысутнымі выступіць гурт Akute.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі