У 2009 годзе тэатр імя Янкі Купалы закрываецца на двухгадовы рамонт
У 2009 годзе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы закрываецца на двухгадовы рамонт. Як паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Грыдзюшка, на працягу 2008 года будзе падрыхтавана неабходная дакументацыя.
Грыдзюшка нагадаў, што ў 2004 годзе ў Беларусі была зацверджана праграма мадэрнізацыі і рэканструкцыі дзяржаўных тэатраў да 2010 года.
Яна прадугледжвае рамонт 24 з 29 дзяржаўных тэатраў. Намеснік міністра паведаміў, што засталося правесці рэканструкцыю шасці тэатраў, два з якіх знаходзяцца ў Мінску, па два — у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.
БелаПАН