У 38-й брыгады новы камандзір, яго папярэдніка адправілі вучыцца ў Расію
Валерый Булыга
У 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе новы камандзір. Ім прызначаны палкоўнік Валерый Булыга. Яго ўжо прадставіў асабістаму складу камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
Дагэтуль Булыга быў намеснікам камандзіра брыгады. У некаторых публікацыях згадваецца, як удзельнік рэпрэсій супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў 2020 годзе.
Ранейшы камандзір палкоўнік Дзмітрый Каршуноў адпраўлены на вучобу ў Расію. Рашэннем калегіі Міністэрства абароны РБ яго залічылі "слухачом аператыўна-стратэгічнага ўзроўню" 1 курса Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.