У апошнія дні лістапада ў Беларусь вернецца зіма

У апошнія дні лістапада ў Беларусь вернецца зіма

У апошнія дні лістапада ў Беларусь вернецца зіма. А ў бліжэйшыя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў.

У пятніцу і суботу ў асобных раёнах прагназуюцца ападкі — дождж і мокры снег. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. У выхадныя дні чакаецца ўзмацненне заходняга ветру (пераважна на поўначы краіны) — з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

У нядзелю, 27 лістапада, умовы надвор'я пагоршацца. Амаль па ўсёй краіне магчымыя мокры снег і дождж. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2 да +5 градусаў. У панядзелак, 28 лістапада, пахаладае, прагназуецца кароткачасовы снег, завірухі. У начныя гадзіны будзе мінус 1-6 градусаў, у дзённыя — ад мінус 4 да плюс 1 градуса. У наступныя дні таксама чакаецца снег, тэмпература паветра будзе паніжацца (уначы месцамі — да мінус 11-13 градусаў).

У апошнія дні лістапада ў Беларусь вернецца зіма
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі