У Аўстраліі каала ўсынавіла дваіх медзведзянят (відэа)
Мядзведзіха каала, якая жыве ў заказніку ў аўстралійскім Новым Паўднёвым Уэльсе, вырашыла ўсынавіць дваіх нованароджаных медзведзянят у дадатак да ўласнага дзіця. Цяпер яна гадуе траіх, бо ў мамы двайнят недастаткова малака.
Усе чальцы новай сям’і сытыя і адчуваюць сябе выдатна, перадае Еўраньюс.