У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег

У аўторак, 31 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег. Тэрыторыя нашай краіны яшчэ будзе знаходзіцца пад уздзеяннем цыклона “Герварт”. Парывы ветру будуць дасягаць 15-22 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, то на працягу сутак яна складзе ад -1 градуса да +5 (у Мінску ўначы будзе ад 0 да +2, удзень — ад +1 да +3; на захадзе краіны — да +7 градусаў), інфармуе БЕЛТА.

У бліжэйшыя дні захаваюцца падобныя ўмовы надвор’я. Ападкі прагназуюцца штодня. У чацвер крыху пацяплее, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны дасягне 12 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі