У аварыі ў Калінкавіцкім раёне загінула жанчына

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/

У аварыі ў Калінкавіцкім раёне загінула жанчына. Там адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў "УАЗ" і "Форд".

Як пішуць даішнікі, трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу каля 07:45 на 177 кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын". Загінула пасажырка аўтамабіля "Форд". Ёй было 49 гадоў. 62-гадовы кіроўца легкавіка атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Абставіны ДТЗ яшчэ высвятляюцца.

У аварыі ў Калінкавіцкім раёне загінула жанчына
У аварыі ў Калінкавіцкім раёне загінула жанчына

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі