У Баранавічах у адзін дзень два разы гарэў адзін пяціпавярховы дом
4 снежня ў Баранавічах на працягу дзвюх гадзін адбыліся пажары ў дзвюх кватэрах аднаго і таго ж пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Прамысловай.
Як паведамляе БелаПАН, спярша ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у трохпакаёвай кватэры на другім паверсе. З яе выратавалі 63-гадовага гаспадар і шпіталізавалі ў Баранавіцкую цэнтральную раённую лякарню. Агонь пашкодзіў маёмасць на кухні, у кватэры закураныя сцены і столь. Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне мікрахвалевай печкі.
Потым адбыўся пажар у іншым пад'ездзе гэтага ж дома — у трохпакаёвай кватэры на першым паверсе. 63-гадовы гаспадар выбраўся з кватэры сам да прыбыцця ратавальнікаў. Яго таксама шпіталізавалі ў лякарню з атручваннем прадуктамі гарэння, апёкамі верхніх дыхальных шляхоў і левай галёнкі. У яго кватэры агонь пашкодзіў маёмасць у адным з пакояў, таксама закураныя сцены і столь.
Прычынай пажару называецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Як адзначае intex-press.by, абодва гаспадары былі ў нецвярозым стане
Фота: intex-press.by