У Баранавіцкім раёне трое п’яных пешаходаў ляглі спаць на абочыне (фота)

У Баранавіцкім раёне трое п’яных пешаходаў ляглі спаць на абочыне (фота)

У Баранавіцкім раёне трое п’яных вяскоўцаў ляглі спаць на абочыне — нецвярозых мужчын позна ўвечары знайшлі ў вёсцы Залюбічы інспектары раённай ДАІ. Інспектары разбудзілі іх і спыталі, што яны робяць на дарозе. Мужчыны даказвалі праваахоўнікам, што з імі ўсё ў парадку і яны зусім не п’яныя, хоць маўленне іх было нязвязным, а непадалёк у кустах знайшлася пустая бутэлька з-пад спіртнога. Ад медагляду маладыя людзі адмовіліся.

Як высветлілася, двое 36-гадовых жыхара вёскі Стары Двор прыехалі ў госці на роварах да свайго 26-гадовага сябра ў Залюбічы. На развітанне хлопцы вырашылі выпіць, але не разлічылі сваіх сілаў і заснулі проста на абочыне.

На іх склалі адміністратыўны пратакол паводле ч.2 арт.18.23. Кожны з іх раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху як пешаход, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі