У Барысаве санстанцыя зачыніла поле дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы
Дзіця ў спусцелага футбольнага поля / @belarusfoot
У Барысаве санстанцыя зачыніла поле ДЮСШ-2 — адзіную пляцоўку ў горадзе, прыдатную для трэніровак, піша "Прессбол". Прычым да 2023. У школе займалася 250 дзяцей, памяшканні таксама здаваліся ў арэнду прыватным школам.
Афіцыйная прычына — поле не адпавядае санітарным нормам. Праверка была выклікана скаргай мясцовага жыхара.
ДЮСШ-2 не ў стане выправіць парушэнні без дзяржаўнага бюджэту, а яго няма, піша "Родны футбол".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.