У БАТЭ пятая перамога запар у чэмпіянаце Беларусі

Дзяніс Лапцеў адкрывае лік

Дзяніс Лапцеў адкрывае лік / t.me/fcbatebarysau/

У пятніцу, 22 верасня, стартаваў 22-гі тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ выйграў у "Белшыны" — 2:1, а "Гомель" — у "Мінска" — 2:0.

Іншыя матчы пройдуць у выходныя: у суботу згуляюць "Слуцк" і "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" і брэсцкае "Дынама", "Шахцёр" і мінскае "Дынама"; у нядзелю — "Нафтан" і "Смаргонь", "Славія" і "Іслач".

Лідыруе мінскае "Дынама" — 45 ачкоў (пасля 19 матчаў), у "Нёмана" — 39 (пасля 18), у "Тарпеда-БелАЗ" — 33 (19), у "Славіі" — 32 (20), БАТЭ набраў 31 ачко (пасля 17 матчаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі