У Беларусь не пусцілі каля 200 чалавек з Украіны

У Беларусь не пусцілі каля 200 чалавек з Украіны

У Беларусь апошнім часам не пусцілі каля 200 чалавек з Украіны. Многія з іх не маглі патлумачыць мэту візіту, альбо называлі выдуманых асобаў, якія іх, нібыта, запрашалі. У некаторых знаходзілі камуфляж і рэчы, забароненыя для ўвозу ў нашу краіну (дубінкі, біты). У адным выпадку была выяўленая граната, паведаміў увечары 10 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 1".

Паводле слоў прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандра Цішчанкі, сярод асобаў, якія спрабавалі ўехаць у Беларусь з тэрыторыі Украіны, былі выяўленыя некалькі асобаў, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Былі нават "удзельнікі незаконных узброеных фармаванняў".

Фота: Fotolia, AP

У Беларусь не пусцілі каля 200 чалавек з Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі