У Беларусь прыйдзе "цыклон-монстр", чакаецца першы снег
Замаразкі прыйдуць зусім хутка
Атлантычны цыклон "Н" прыйдзе ў Беларусь у першыя дні лістапада. Ён прыкметна паўплывае на надвор'е: тэмпература паветра панізіцца да нулявых адзнак, таксама можа выпасці першы снег.
Кліматычны канал @nadvorie называе яго "цыклон-монстр". Акрамя халадоў, "Н" абяцае прынесці ў Беларусь і моцныя парывы ветру.
"Праз Беларусь пройдуць яго халодныя франты, і мы апынёмся ў яго тылавой халоднай частцы. Таму на наступныя выходныя магчымы пры тэмпературы каля нуля снег і моцны вецер з парывамі да 20 м/с", — апісвае метэаралагічныя разлікі канал.
Пакуль што гэта толькі адна мадэль, і, як адзначае спецыяліст, "панікаваць рана".
Беларус распавядае пра надвор'е так, што яго сацыяльныя сеткі чытаюць тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.