У Беларусь са Швецыі адклікалі пасла Дзмітрыя Мірончыка
Крысціна Юханесан і Святлана Ціханоўская
У Беларусь са Швецыі адклікалі пасла Дзмітрыя Мірончыка. Для кансультацый у Стакгольм таксама адклікалі шведскага часовага паверанага ў нашай краіне. Пра дыпламатычны скандал, які выбухнуў пасля прызначэння МЗС Швецыі дыпламатычнай прадстаўніцы пры беларускіх дэмакратычных сілах Крысціны Юханесан, паведамляе Радыё Свабода.
У прэс-службе МЗС Швэцыі кажуць, што праца ў амбасадзе ў Мінску працягваецца ў звычайным рэжыме.
Пра прызначэнне Юханесан, якая раней была амбасадаркай у Беларусі, стала вядома ў лістападзе 2023-га. Пра яе прызначэнне паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Тобіяс Більстром на сумесным брыфінгу з Святланай Ціханоўскай у Вільні. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абурылі і словы Більстрома пра перамогу Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га.
Сваімі бліжэйшымі задачамі Крысціна Юханесан бачыла паглыбленне ў праблемы беларусаў, якія жывуць Швецыі, а таксама інфармаванне шведаў пра сітуацыю ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.