Швецыя прызначыла дыппрадстаўніка пры беларускіх дэмакратычных сілах
Крысціна Юханесан
МЗС Швецыі прызначыла дыпламатычнага прадстаўніка пры беларускіх дэмакратычных сілах. Гэта Крысціна Юханесан, якая раней была амбасадаркай у Мінску.
Пра яе прызначэнне паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Тобіяс Більстром на сумесным брыфінгу з Святланай Ціханоўскай у Вільні.
Раней дыпламатычных прадстаўнікоў для беларускіх дэмсілаў прызначылі Польшча і Эстонія.
Крысціна Юханесан пакінула Мінск у жніўні 2022-га пасля завяршэння сваёй пяцігадовай дыпламатычнай місіі. Новага амбасадара Швецыя пакуль не прызначыла, пасаду часовага паверанага займае Ева Сундквіст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.