Амбасадарка Швецыі пакінула Беларусь

Амбасадарка Швецыі пакінула Беларусь

Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан пакінула нашу краіну: у яе скончылася кадэнцыя.

На старонцы амбасады ў Фэйсбуку яна напісала па-беларуску: "Дарагія сябры, учора я пакінула Беларусь і вярнулася ў Стакгольм. Так, праляцела цэлых пяць год з моманту прыезду ў Мінск (зусім не верыцца!), і тэрмін маёй дыпламатычнай службы ў якасці Пасла Швецыі, на жаль, падышоў да свайго завяршэння".

Юханесан прадстаўляла Швецыю ў нашай краіне з 2017 года. У сваім звароце яна падзякавала супрацоўнікам амбасады, а таксама беларусам, з якімі ёй давялося перасякацца ў якасці дыпламата. Яна прызналася ў любові да беларускай прыроды і культуры. З цеплынёй згадала Юханесан Дні Швецыі ў Беларусі, які праходзілі на плошчы Свабоды ў Мінску.

"Нягледзячы на тое, што гэтыя пяць год не заўсёды былі захапляльнай і вясёлай вандроўкай, былі і складаныя моманты, аднак я заўсёды і паўсюль адчувала надзейную падтрымку каманды пасольства, якая дапамагла мне пераадолець усе складанасці. Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома. І я, канечне ж, буду па вас усіх сумаваць", — дадала дыпламатка.

Дарэчы, менавіта ў час працы Юханесан на тэрыторыі шведскай амбасады амаль два гады хаваліся ад беларускіх сілавікоў бацька і сын Кузнечыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі