Прызначаны спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па справах дэмакратычнай Беларусі
Артур Міхальскі / polskieradio24.pl
Прызначаны спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па справах узаемаадносін з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ім стаў Артур Міхальскі, былы амбасадар у РБ, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
НАУ падкрэслівае, што гэта "важнае знешнепалітычнае рашэнне Польшчы" і спадзяецца, што яно "будзе спрыяць яшчэ больш эфектыўнаму ўзаемадзеянню афіцыйных уладаў Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў мэтах дэмакратычных пераўтварэнняў у нашай краіне".
Міхальскаму 61 год. Ён быў амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў 2018-2023 гадах. Праўда, з-за ўскладнення беларуска-польскіх дачыненняў восенню 2020-га выехаў з РБ.
НАУ выказвае ўдзячнасць Артуру Міхальскаму "за датыхчасовае шматгадовае плённае супрацоўніцтва і падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.