У Беларусь з Карпат прыйшоў цыклон “Эма”
У Беларусь з Карпат прыйшоў цыклон “Эма”. Уначы найбольшыя снегапады былі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, але снегу там выпала толькі да 7 мм (у Мінску — 1-2 мм). На працягу дня чакаецца ўзмацненне ападкаў.
Цыклон рухаецца ў бок Расіі. За суткі вышыня снежнага покрыва можа вырасці на 10-15 см. У Мінску будзе ісці працяглы снегапад, інфармуе БЕЛТА. На Гомельшчыне месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Удзень па краіне будзе -3…-9, на поўдні краіны — 0, -2.
Ужо ў нядзелю "Эма" цалкам пакіне тэрыторыю Беларусі.
Лукашэнка: Дай Бог, каб яшчэ 3-4 такія цыклоны прайшлі над краінай