У беларусаў з’явіўся свой Tinder
"Віт!"
З’явіўся беларускі аналаг Tinder — “Віт!”. Па задумцы, ён дапаможа беларусам знаёміцца паміж сабой і ствараць сувязі. Пры жаданні — і рамантычныя, але не абавязкова.
Як піша “Будзьма”, жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных заняткаў (пакатацца на ровары, схадзіць у грыбы).
У Беларусі з дапамогай “Віт!” можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа ўстаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.
Аплікацыю ўжо можна спампаваць на IOS і Android. Даволі зручна, бо сам Tinder праз вайну з Беларусі сышоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.