У Беларусі блакуюць доступ да ўкраінскіх навінавых сайтаў — за бунт вагнераўцаў
У Беларусі блакуюць украінскія навінавыя сайты / pexels.com
У Беларусі заблакавалі пяць украінскіх навінавых сайтаў. Гэта glavred.infо, spektr.prеss, hromadske.uа, news.оnline.uа, tribunа.com.uа.
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, адпаведнае рашэнне прыняў пракурор Віцебскай вобласці.
Асноўнай прычынай называюцца матэрыялы, прысвечаныя бунту вагнераўцаў у Расіі. Гаворыцца, быццам на гэтых сайтах "размяшчалася інфармацыя экстрэмісцкага характару, якая прымушае грамадзян да супрацьдзеяння дзяржаўнай уладзе Рэспублікі Беларусь у сувязі з сітуацыяй адносна ПВК "Вагнер".
Таксама ў пракуратуры мяркуюць, што на ўкраінскіх сайтах "паведамляліся недакладныя звесткі, якія дыскрэдытуюць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.