У Беларусі сёлета пачнуць завочна судзіць памерлых катаў — Швед
Андрэй Швед расказвае пра генацыд / t.me/prokuraturabelarus/
Генпракурор Андрэй Швед у чарговы раз выказаўся пра расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ён гаварыў пра адказнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых.
"Я думаю, у канцы гэтага года мы пачнем завочныя працэсы ў беларускіх судах у дачыненні да не толькі яшчэ жывых катаў, але і памерлых", — цытуе словы Шведа прэс-служба Генпракуратуры.
На жаль, улады Беларусі нават не згадваюць пра злачынствы катаў з НКУС і пра перспектывы "завочных судоў" над імі.
Генпракурорам Швед стаў 9 верасня 2020 года на фоне пратэстаў у Беларусі. Ён актыўна выступіў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Сёлета яго працу пра генацыд прызналі "найлепшай доктарскай дысертацыяй года ў Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.