У Беларусі ўжо 12 раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі ўжо 12 раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва. "Белнафтахім" анансуе падаражанне з 27 красавіка, зноў на 1 капейку.
Новыя кошты за 1 літр аўтамабільнага паліва з аўторка будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,82 рубля; АІ-95-К5-Еўра — 1,92 рубля; АІ-98-К5-Еўра — 2,14 рубля; ДП — 1,92 рубля.
У канцэрне спасылаюцца на "маніторынг цэн на вуглевадародную сыравіну" і на сваю "стратэгію стрыманай індэксацыі цэн на аўтамабільнае паліва".
Папярэдні раз цэны выраслі на 1 капейку з 20 красавіка.
Нядаўна ў "Белнафтахіме" расказалі, што цэны на аўтамабільнае паліва да канца года павысяцца яшчэ на 5-6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.