У Беларусі 11-ы раз за год даражэе аўтамабільнае паліва
"Белнафтахім" з 20 красавіка падымае цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін на 1 капейку.
Ад 20 красавіка кошты за 1 літр будуць такія:
АІ-92-К5-Еўра — 1,81 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 1,91 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,13 рубля;
дызельнае паліва — 1,91 рубля.
Аўтамабільнае паліва даражэе ўжо 11-ы раз ад пачатку года. Апошняе падаражанне адбылося тыдзень таму, 13 красавіка. Кожны раз цэны вырастаюць на 1 капейку.
Дарэчы, у 2020 годзе цэны на паліва змяняліся 16 разоў, у 2019-м — ажно 28.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.